Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне суд апраўдаў абвінавачанага ў замове гучнага забойства журналіста


Мар’ян Кочнэр
Мар’ян Кочнэр

Суд у Славаччыне апраўдаў прадпрымальніка Мар’яна Кочнэра і яго знаёмую Алену Жужаву ў гучнай справе аб забойстве журналіста Яна Куцыяка і яго нявесты ў лютым 2018 году.

Абвінаваўчы прысуд вынесены адносна Томаша Саба, які прызнаны вінаватым у саўдзеле ў забойстве і асуджаны да 25 гадоў турмы.

Суд прызнаў недастатковымі доказы аб віне Кочнэра і Жужавай. Справу разглядала судовая калегія з трох чалавек, прычым старшыня калегія галасаваў за тое, каб прызнаць Кочнэра вінаватым. Журналісты адзначаюць, што гэта рэдкі выпадак у судовай практыцы.

Прадпрымальніка асудзілі толькі за незаконнае захоўваньне зброі — да 5 месяцаў пазбаўленьня волі.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Кочнэр быў заказчыкам забойства, а Жужава яго памагатай. Саба і былы вайсковец Міраслаў Марчак былі прызнаныя непасрэднымі выканаўцамі забойства. Марчак раней быў асуджаны па гэтай справе да 23 гадоў пазбаўленьня волі. Ён прызнаў віну, як і яшчэ адзін меркаваны пасярэднік Золтан Андрушка, якога суд раней прысудзіў да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Куцыяк і яго нявеста былі застрэленыя ва ўласным доме непадалёк ад Браціславы. У той час Куцыяк расьсьледаваў сувязі людзей з атачэньня тагачаснага прэм’ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца з італьянскай мафіяй. Ён расьсьледаваў таксама дзейнасьць кампаній, зьвязаных з Марыяна Кочнэрам. За год да забойства журналіст паведамляў уладам аб сачэньні і пагрозах ад Кочнэра, аднак, як паведамляла славацкая прэса, улады не прынялі ніякіх мер для абароны рэпарцёра.

Сваякі забітых ня згодныя з апраўдальным прысудам. Яны перакананыя ў вінаватасьці Кочнэра. Такога ж меркаваньня прытрымліваецца і прэзыдэнт Славаччыны Зузана Чапутаа. Яна заявіла, што шакаваная прысудам. Паводле слоў прэзыдэнта, яна паважае рашэньне суду, але чакае, што яно стане прадметам апэляцыі ў Вярхоўным судзе. У тым жа духу выказаўся і прэм’ер Ігар Матавіч.

  • Забойства Яна Куцыяка і пасьмяротная публікацыя яго няскончанага артыкулу выклікалі масавыя антыўрадавыя дэманстрацыі ў Славаччыне і прывялі да палітычнага крызісу.
  • Пад ціскам грамадзкасьці ўрад Робэрта Фіцы быў вымушана сысьці ў адстаўку. Папулярнасьць кіруючай партыі ўпала, і пасьля выбараў сёлета да ўлады прыйшлі апазыцыйныя сілы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG