Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: У Менску падчас пратэстаў 1 верасьня затрымалі 95 чалавек, па Беларусі — 128 


Затрыманьні студэнтаў, Менск, 1 верасьня.
Затрыманьні студэнтаў, Менск, 1 верасьня.

МУС Беларусі паведаміла аб затрыманьні 95 чалавек падчас акцый пратэсту ў Менску 1 верасьня.

«За парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у Менску ў дачыненьні да 95 чалавек, у тым ліку больш за 30 студэнтаў, складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Да разгляду ў судзе іх спраў затрыманыя 39 чалавек», — паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Паводле МУС, у цэлым па краіне 1 верасьня ў пратэстных акцыях прынялі ўдзел каля 2,3 тысячы чалавек, за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах затрыманыя 128 чалавек.

1 верасьня ў Менску прайшлі акцыі пратэсту, у якіх прынялі ўдзел студэнты БДУ, БДТУ, МДЛУ і іншых ВНУ. Падчас асвятленьня акцый былі затрыманыя шэсьць журналістаў. Рэпарцёраў затрымалі каля 17.00 ля стадыёна «Дынама» і даставілі ў РУУС Кастрычніцкага раёна, як ім было заяўлена, «для праверкі дакумэнтаў».

Журналісты выконвалі прафэсійныя абавязкі па асьвятленьні падзей. Ноч журналісты правялі ў РУУС. 2 верасьня іх будуць судзіць за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG