Пра гэта паведаміла расейскаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
«Затрыманьне праходзіла ў рамках адміністрацыйнага працэсу. У дачыненьні да іх распачаты адміністрацыйны працэс за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Абстаноўка стала нашмат спакайнейшая, людзей на вуліцах меней. Яна кантралюецца», — сказала Чамаданава.