Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новапалачанку будуць судзіць за выяву нацыянальнага сьцяга на асфальце. У міліцыю яе забралі з 4-гадовым сынам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вечарам 28 жніўня 4-гадовы сын Зоі Скварцовай маляваў крэйдай на асфальце каля заводу «Вымяральнік» у Наваполацку. Хлопчык намаляваў дом, а маці дамалявала бел-чырвона-белы сьцяг і напісала «Жыве Беларусь!» і «Свабоду палітвязьням», — піша Tut.by.

Ахоўнік заводу выклікаў міліцыю, і жанчыну зь дзіцем забралі ў пастарунак.

«Сын плакаў, баяўся міліцыянтаў, у яго зьбіўся рэжым кармленьня і сну».

У міліцыі яны прабылі паўтары гадзіны. Міліцыянты сказалі, што ў межах гораду крэйдай на асфальце маляваць нідзе нельга».

У панядзелак, 31 жніўня, Зою Скварцову будуць судзіць за «парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў». Ёй пагражае штраф да 675 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG