У расейскім Іркуцку прайшоў марш салідарнасьці з народам Беларусі.
Акцыя не была ўзгоднена з гарадзкімі ўладамі, аднак сілавікі паставіліся да мітынгоўцаў ляяльна і не чынілі перашкодаў. Шэсьце адбывалася па ходніках.
Агулам у калёне прайшлі прыкладна паўтысячы чалавек, цягам руху колькасьць удзельнікаў павялічвалася.
Іркуцяне падтрымалі змаганьне беларусаў воклічамі «Жыве Беларусь!», на грудзях былі прымацаваныя бел-чырвона-белыя стужачкі.