Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПА АБСЭ заклікаюць улады Беларусі спыніць рэпрэсіі і выконваць правы чалавека


старшыня Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Гіоргі Цэрэтэлі.
старшыня Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Гіоргі Цэрэтэлі.

Улады Беларусі павінны ў поўнай меры выконваць свае міжнародныя абавязаньні і не парушаць правы чалавека, заявіў у чацьвер старшыня Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Гіоргі Цэрэтэлі.

«Старшыня ПА АБСЭ заклікаў сёньня ўлады ў Менску спыніць выкарыстоўваць рэпрэсіўныя тактыкі і ў поўнай меры выконваць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы арганізацыі.

Цэрэтэлі зазначыў, што «рэпрэсіі і перасьлед апанэнтаў недапушчальныя і парушаюць прынцыпы АБСЭ». Ён заклікаў бакі да дээскаляцыі напружанасьці і дыялёгу.

Старшыня ПА АБСЭ нагадаў, што, будучы краінай-удзельніцай АБСЭ, Беларусь павінна, у прыватнасьці, паважаць правы на мірныя сходы і свабоду слова.

«Я заклікаю ўлады забясьпечыць выкананьне гэтых правоў і свабод і неадкладна вызваліць тых, хто быў незаконна затрыманы ў апошнія дні», — сказаў ён.

Ён таксама выказаў занепакоенасьць паведамленьнямі аб адключэннях інтэрнэту ў Беларусі, блякаваньні сацыяльных сетак і «нападкамі на прадстаўнікоў СМІ».

«Фізычны напад на журналістаў, блякаванне доступу да інфармацыі і жорсткае абыходжаньне з затрыманымі ўяўляе сабой сур’ёзнае парушэньне міжнародных абавязаньняў», - зазначыў Цэрэтэлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG