Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія заклікала беларускія ўлады да пачатку палітычнага дыялёгу з апазыцыяй


Рыга, сталіца Латвіі
Рыга, сталіца Латвіі

12 жніўня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзімера Макея з кіраўніком МЗС Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.

Як гаворыцца на сайце МЗС, кіраўнік замежнапалітычнага ведамства суседняй краіны быў праінфармаваны аб сытуацыі, якая складваецца ў Беларусі пра становішча пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і пра спробы вонкавага ўмяшаньня ва ўнутрыпалітычныя справы краіны.

Эдгарс Рынкевычіс, у сваю чаргу, выклаў бачаньне латвійскага боку на цяперашнія працэсы. У прыватнасьці, Латвія заклікала беларускія ўлады да дээскаляцыі напружанай сытуацыі.

«У тэлефоннай размове зь беларускім калегам Уладзімерам Макеем абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі, — напісаў па выніках у сваім твітэр-акаўнце кіраўнік МЗС Латвіі. — Я заклікаў да пачатку палітычнага дыялёгу з апазыцыяй і вызваленьня ўсіх мірных удзельнікаў акцый пратэсту і журналістаў».

Раней Аляксандар Лукашэнка плянаваў афіцыйны візыт у Латвію, але цяпер такая пэрспэктыва выглядае малаімавернай.

9, 10 і 11 жніўня ў Менску ды іншых гарадах прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Сілавікі ўжывалі супраць дэманстрантаў сьвятлашумавыя гранаты, гумовыя кулі і вадамёты. Паводле Міністэрства аховы здароўя, у лякарнях знаходзяцца больш за 200 пацярпелых. Адзін дэманстрант загінуў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG