У найбліжэйшы час пачнуцца перамовы беларускіх сілавікоў з Масквой за сьпінай Аляксандра Лукашэнкі. Такое меркаваньне выказаў расейскі палітоляг Глеб Паўлоўскі ў праграме радыёстанцыі «Эхо Москвы».
Паводле Паўлоўскага, пазыцыі Аляксандра Лукашэнкі надзвычай аслабленыя, і Расея будзе спрабаваць гэтым скарыстацца.
Паўлоўскі таксама назваў «панічным» адключэньне інтэрнэту ў Беларусі.
У 1996–2011 гадах Паўлоўскі быў кансультантам расейскіх прэзыдэнтаў Барыса Ельцына і Ўладзіміра Пуціна. У апошнія гады ён крытычна выказваецца пра ўладу ў Расеі.