Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеўскім сквэры, куды плянавала прыйсьці Ціханоўская, выставілі ачапленьне міліцыі. Фатафакт


У Кіеўскім сквэры, дзе 6 жніўня мусіў прайсьці «Дзень адчыненых дзьвярэй установаў дадатковай адукацыі», пра наведваньне якога пасьля адмены мітынгу-канцэрту на Бангалор заявіла кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская з паплечніцамі, падвезьлі вайскоўцаў і міліцыю, агарадзілі сквэр стужкай.

Вакол сквэру выставілі ачапленьне з супрацоўнікаў міліцыі, агарадзілі яго стужкай, падагналі аўтазак. Усіх, хто хоча прайсьці на сьвята, даглядаюць.

Яшчэ раніцай тут не было ні агароджы, ні міліцыі. Яны прыехалі ў сквэр пасьля 15-й гадзіны, адразу пасьля заявы Сьвятланы Ціханоўскай, што яна як грамадзянка Беларусі разам з Марыяй Калесьнікавай і Веранікай Цапкалай плянуе а 19-й наведаць сьвята «Дзень адкрытых дзьвярэй установаў дадатковай адукацыі», якое гарадзкія ўлады арганізуюць сёньня ў сквэры.

Такую заяву пасьля таго, як каманда адмовілася ад правядзеньня мітынгу-канцэрту 6 жніўня ў парку Дружбы народаў. Там улады зладзілі «Дзень чыгуначных войскаў». Афіцыйнае паведамленьне пра немагчымасьць правесьці мітынг у сувязі зь дзяржаўным канцэртам прыйшло на электронную пошту Сьвятланы Ціханоўскай толькі ў дзень акцыі — 6 жніўня.

Мітынгі Ціханоўскай не даюць правесьці на ніводнай з шасьці дазволеных пляцовак у Менску, усе яны занятыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG