Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Вільні зьвярнуўся да беларусаў з пажаданьнямі. ВІДЭА



Рэмігіюс Шымашус
Рэмігіюс Шымашус

Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус запісаў відэазварот, у якім зьвярнуўся з пажаданьнямі да беларусаў.

«Літоўскі і беларускі народы яднаюць 800 гадоў супольнай гісторыі. Увесь час мы разам былі на баку свабоды, справядлівасьці і вяршэнства права». — сказаў Шымашус.

Мэр літоўскай сталіцы нагадаў, што хутка ў Беларусі адбудуцца выбары.

«Заклікаю і жадаю беларускаму народу зрабіць свой выбар, такі выбар, які верне нас на гэты шлях, дзе мы разам будзем на баку справядлівасьці, вяршэнства права і свабоды».

Рэмігіюс Шымашус заклікаў грамадзян Літвы не забывацца пра тое, што беларусы прагнуць свабоды і што для іх важная літоўская падтрымка.

«Мы сапраўды можам быць разам увесь час на баку праўды», — завяршыў свой зварот мэр Вільні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG