Паліцыя спрабуе знайсьці мэра Сэулу Пак Вон Суна, аб зьнікненьні якога заявіла яго дачка, паведамляе Reuters.
Паліцыя вядзе пошукавую апэрацыю ў раёне Сонбук-гу на поўначы Сэулу, дзе апошні раз быў зафіксаваны сігнал мабільнага тэлефона мэра. Цяпер тэлефон адключаны.
Пак Вон Сун займае пасаду мэра Сэулу з 2011 году. Ён лічыцца адным зь верагодных кандыдатаў ад лібэралаў на прэзыдэнцкіх выбарах 2022 году.