Новы закон прыняты парлямэнтам краіны.
Аднаполыя саюзы прызнаныя легальнымі, аднак ЛГБТ-сем’ям не дазваляецца усынаўляць ці браць на выхаваньне дзяцей. Пра гэта паведамляе Balkan Insight.
Рашэньне парлямэнта Чарнагорыі віталі ЛГБТ-актывісты, якія заявілі, што зараз прадстаўнікі супольнасьці «перастануць жыць як грамадзяне другога гатунку». Легалізацыю аднаполых партнэрстваў падтрымаў прэзыдэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч, а прэм’ер-міністр Душка Маркавіч, заявіў, што прынятае парлямэнтам рашэньне стала гіганцкім крокам у правільным кірунку.
Праваабаронцы асудзілі забарону на ўсынаўленьне дзяцей. На іх думку, гэта парушае правы аднаполых пар.
Гэта ня першая спроба легалізаваць аднаполыя саюзы ў Чарнагорыі. Апошні раз гэта спрабавалі зрабіць у 2019 годзе, але тады супраць выступіла правячая кааліцыя ў парлямэнце.
Паводле апытаньняў, 71% насельніцтва Чарнагорыі лічаць гомасэксуальнасьць хваробай. Каля паловы апытаных мяркуюць, што аднаполыя стасункі пагражаюць грамадзтву і дзяржава мусіць іх спыняць.