Сёньня ў Польшчы апошні дзень перадвыбарчай кампаніі перад прэзыдэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў нядзелю, 28 чэрвеня. Гэта апошні дзень, калі кандыдаты па ўсёй краіне прадстаўляюць выбарнікам свае праграмы і імкнуцца пераканаць галасаваць за іх, паведамляе Польскае радыё.
Экспэрты кажуць, што ў гэтай кампаніі лічацца толькі:
- цяперашні прэзыдэнт Анджэй Дуда кандыдат ад апазыцыйнай Грамадзянскай кааліцыі Рафал Тшаскоўскі
- Уладзіслаў Касіняк-Камыш з Польскай сялянскай партыі
- беспартыйны кандыдат — Шымон Галоўня
- Кааліцыя нацыяналістаў «Канфэдэрацыі» — Кшыштаф Босак
- Кандыдат Аб’яднаных левых сілаў Робэрт Бедрань
Міністар аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі заклікаў палякаў выконваць санітарныя правілы на выбарчых участках:
«Дыстанцыя, ахоўныя маскі, дэзынфэкцыя рук і, вядома ж, дапушчальная колькасьць людзей на плошчы таго ці іншага ўчастка, ня тоўпіцца пры ўваходзе і выхадзе. Трэба паводзіць сябе так, як у краме або ў іншым закрытым грамадзкім памяшканьні, дзе абавязваюць тыя ж нормы».
Міністар аховы здароўя запэўніў, што выбарчыя ўчасткі, а таксама асадкі і месцы для галасаваньня будуць сыстэматычна дэзынфікаваць.