Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адбыліся Марш роўнасьці анлайн і Маратон саюзьнікаў і саюзьніц ЛГБТ+


Марш роўнасьці ў Харкаве, 15 верасьня 2019 году
Марш роўнасьці ў Харкаве, 15 верасьня 2019 году

У Кіеве адбыліся Марш роўнасьці анлайн на Крашчаціку і Маратон саюзьнікаў і саюзьні ЛГБТ+, паведаміла арганізацыя «КиївПрайд».

«КиївПрайд» сумесна з Dronarium і Saatchi & Saatchi Украіна запусьцілі над Кіевам велізарны вясёлкавы сьцяг. Гэтая акцыя стала часткай Маршу роўнасьці анлайн і сымбалізавала Прайд ў горадзе. Робат са сьцягам кружыў па цэнтральных вуліцах Кіева і абляцеў славутасьці ўкраінскай сталіцы", — паведамілі арганізатары.

На працягу Маршу роўнасьці анлайн гледачы і глядачкі маглі пакідаць уласныя пазнакі на Google-мапах зь лёзунгамі за правы ЛГБТ+, фотаздымкамі плякатаў і рознымі іншымі пасланьнямі.

Марш роўнасьці меўся адбыцца 21 чэрвеня, аднак быў перанесены ў сувязі з пандэміяй каранавірусу і карантыннымі абмежаваньнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG