Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра абмеркаваньне беларуска-польскага вайсковага супрацоўніцтва з ініцыятывы амбасадара Польшчы, паведамляе Інтэрфакс.
«З ініцыятывы польскага боку адбылася сустрэча начальніка Дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Алега Воінава з надзвычайным і паўнамоцным паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім», — гаворыцца ў паведамленьні беларускага вайсковага ведамства.
Падчас перамоваў абмяркоўвалі ўзаемадзеяньне ва ўмовах пандэміі каранавірусу і пэрспэктывы супрацы.
«Бакі абмеркавалі хаду рэалізацыі двухбаковых захадаў ва ўмовах пандэміі COVID-19, а таксама пэрспэктыўныя кірункі беларуска-польскага вайсковага супрацоўніцтва», — адзначаецца ў паведамленьні.