Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібане аднавіліся пратэстныя маніфэстацыі


Бэйрут, 6 чэрвеня 2020 году.
Бэйрут, 6 чэрвеня 2020 году.

Акцыя пратэсту ў Бэйруце перарасла ў сутыкненьні з паліцыяй. Пра гэта ў нядзелю, 7 чэрвеня, паведамляе Міжнароднае францускае радыё (RFI) са спасылкай на тэлеканал Al Jazeera.

Акцыі пратэсту ў Лібане ідуць з кастрычніка 2019 году. Цяперашнія акцыі — першыя пасьля зьмякчэньня санітарных абмежаваньняў, уведзеных з прычыны пандэміі каранавірусу — пачаліся ў суботу, 6 чэрвеня, у сталіцы і на поўначы краіны.

Лібанцы выказваюць незадаволенасьць тым, што ў краіне не дастаткова хутка вядуцца рэформы, а таксама пратэстуюць супраць бясьсільля ўладаў, ня здольных, на іх погляд, справіцца з эканамічным крызысам.

У Бэйруце маніфэстацыя перарасла ў сутыкненьні дэманстрантаў і прыхільнікаў руху Хэзбала.

Паводле дадзеных крыніцы ў лібанскіх структурах бясьпекі, на якую спасылаецца AFP, вечарам 6 чэрвеня паміж жыхарамі суніцкага і шыіцкага кварталаў Бэйруту адбылася страляніна. Два чалавекі былі параненыя. Для аднаўленьня парадку былі задзейнічаныя сілы арміі.

7 чэрвеня пратэсты працягваліся і перарасьлі ў сутыкненьні зь сіламі правапарадку. Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ. Паводле інфармацыі лібанскага аддзяленьня Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа, 48 чалавек пацярпелі, 37-мі зь іх дапамога была аказана на месцы.

Выступы супраць ўраду ў Лібане пачаліся 17 кастрычніка 2019 году пасьля таго, як улады абвясьцілі аб плянах ўвесьці падатак на званкі праз Whatsapp і іншыя мэсэнджэры. За тры месяцы акцыі перарасьлі ў пратэсты супраць карупцыі й палітычных элітаў. Мітынгоўцы дамагліся адстаўкі прэм’ер-міністра краіны Саада Харыры, аднак гэта не спыніла маніфэстацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG