Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго затрымалі 5 чэрвеня. Сьпіс


Затрыманьні і суды па адміністрацыйных справах працягнуліся ў Беларусі 5 чэрвеня. Свабода публікуе сьпіс затрыманых і пакараных.​

Максымальны штраф – 540 рублёў

  1. Магілеўчанку Вольгу Лобан аштрафавалі на 540 рублёў за наведваньне 5 траўня сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.
  2. Маладафронтаўца Віталя Трыгубава асуджаны ў панядзелак Кастрычніцкім судом Мінска на 5 сутак.
  3. Суд у Гомлі прысудзіў штраф адной зь лідэрак руху «Маці 328» Таццяне Канеўскай за «актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі». Маецца на ўвазе акцыя падтрымкі Сяргея Ціханоўскага, якая прайшла 7 траўня ў Гомлі. Канеўскую аштрафавалі на 324 рублёў.
  4. Праціўніка будаўніцтва акумулятарнага заводуў Берасьці Віталя Казака 5 чэрвеня аштрафавалі за непадпарадкаваньне міліцыі на 540 рублёў.

Каго затрымалі?

  1. У Віцебску затрымалі Яраслава Кійко, Аляксандра Якушкова, Уладзімера Мацкевіча, Алену Янушкоўскую.
  2. У Лідзе затрымалі актывіста «Народнай грамады» з Горадні Уладзімера Арцымана.
  3. У Мазыры сілавікі ў чорных масках затрымалі Аляксандра Цуканава аўтара канала «Мозырь для жизни».
  4. Другі дзень запар у Мазыры затрымліваюць фэрмэра і мадэрата сацыяльных сетак «Страны для жизни» Аляксандра Вянгуру.
  5. У Менску затрымалі Алену Лазорчык. Два дні яе настойліва запрашалі наведаць аддзяленьне міліцыі, але яна адмаўлялася. Сёньня, калі Алена выйшла з дому на працу, яе схапілі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў Кастрычніцкі РУУС Менска.
  6. На выхадзе са свайго дома затрымалі актывіста Валера Рабцава.
  7. Затрымалі Андрэя Новікава, які арганізоўваў пікеты па зборы подпісаў за Ціханоўскую ў Паставах, Варапаеве, Глыбокім.
  8. У Гомлі затрымалі прэтэндэнта ў кандыдаты Уладзіміра Няпомняшчых. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што на яго складзены пратакол правапарушэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG