Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, а таксама выбараў у Беларусі, за 1 чэрвеня.
- Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 1 чэрвеня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. У Беларусі агулам 43 403 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, 240 памерлі. Гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 847 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў.
- У Беларусі зарэгістравалі 3600 дзяцей са станоўчым тэстам на каранавірусную інфэкцыю COVID-19. Пра гэта паведаміла 1 чэрвеня галоўная спэцыялістка аддзелу мэдычнай дапамогі маці і дзецям
- Барысаўскі праваабаронца цэнтру «Вясна» Алег Мацкевіч зьвярнуўся да спэцыяльных дакладчыкаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з заявай аб парушэньні Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязкаў у сувязі з інфармаваньнем пра распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі.
- Сусьветны банк і Міністэрства аховы здароўя онлайн падпісалі дакумэнты пра выдзяленьне Беларусі 90 мільёнаў эўра, паведаміла Мінздароўя ў Тэлеграме. Паводле ведамства, грошы пойдуць на закупку сродкаў абароны, абсталяваньне для рэанімацыі, а таксама на інфармаваньне насельніцтва.
- Пандэмія каранавірусу нэгатыўна паўплывала на ўзровень мэдычных паслугаў па лячэньні неінфэкцыйных хваробаў. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным сёньня Сусьветнай арганізацыяй здароўя (САЗ) паведамленьні.
А таксама — пра выбары ў Беларусі
- Аляксандар Лукашэнка 1 чэрвеня прыняў з дакладам старшыню Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Валерыя Вакульчыка і загадаў захоўваць пільнасьць у гэты няпросты час. «Майданаў у Беларусі ня будзе» — сказаў Лукашэнка.
- Статкевічу, Урбановічу, Вінярскаму — 15 сутак. Удзельнікаў пікетаў асудзілі за «несанкцыянаваныя мерапрыемствы».
- У Гомлі 1 чэрвеня прайшлі два суды над мясцовымі жыхарамі, якія 7 траўня ўзялі ўдзел у акцыі падтрымкі Сяргея Ціханоўскага. Пасьля акцыі 20 чалавек былі затрыманыя. Некаторым далі па 15 сутак.
- Віктар Бабарыка падаў у ЦВК скаргу на Лукашэнку, прапануе адмовіць яму ў рэгістрацыі кандыдатам за парушэньне выбарчага заканадаўства.
- 10 хвілін заняў збор грошай на выплату штрафу менчуку Яўгену Гормашу.