Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 ліпеня Грузія плянуе адкрыць свае межы для турыстаў


Грузінскі краявід
Грузінскі краявід

Улады Грузіі абвясьцілі пра этапы зьняцьця абмежаваньняў, уведзеных у сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Прэм’ер-міністар Грузіі Георгій Гахарыя сказаў, што грамадзкі транспарт, у тым ліку мэтро, запусьцяць 29 траўня. Ён дадаў, што маскі будуць абавязковымі.

Паводле яго, з 1 чэрвеня адчыняцца ўсе крамы, уключаючы гандлёвыя цэнтры і рэстарацыі на адкрытым паветры. А з 8 чэрвеня рэстарацыі змогуць аднавіць працу цалкам.

Таксама адкрыюцца гатэлі, якія пройдуць праверку Міністэрства аховы здароўя. З 8 чэрвеня ў краіне будзе запушчаны міжгародні транспарт. З 1 ліпеня Грузія плянуе адкрыць свае межы для турыстаў.

Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў Грузіі сёньня складае 735. За апошнія суткі ў краіне выявілі 3 новыя выпадкі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG