Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэмпіянат Расеі па футболе адновіцца ў чэрвені. Без гледачоў


Маскоўскія футбольныя заўзятары.
Маскоўскія футбольныя заўзятары.

Сэзон расейскай футбольнай Прэм’ер-лігі будзе адноўлены 21 чэрвеня. Рашэньне дайграць восем тураў чэмпіянату было прынятае на сёньняшнім пасяджэньні выканкаму Расейскага футбольнага саюзу, паведамляецца ў твітэры арганізацыі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У той жа дзень будзе адноўлены розыгрыш Кубка Расеі. Месцы правядзеньня матчаў будуць вызначацца з улікам эпідэміялягічнай сытуацыі.

Другі і трэці дывізіёны чэмпіянату — першынства ФНЛ і ПФЛ завершаныя датэрмінова. Каманды, якія занялі 15-е і 16-е месцы ў Прэм’ер-лізе, вылецяць у ФНЛ, дзьве першыя каманды ФНЛ — «Ротар» і «Хімкі» выйдуць у Прэм’ер-лігу, стыкавых матчаў сёлета ня будзе.

Матчы пройдуць без гледачоў.

Розыгрыш Прэм’ер-лігі быў прыпынены 17 сакавіка. Меркавалася, што ён будзе адноўлены ў красавіку. Да таго моманту гульні былі спыненыя ва ўсіх эўрапейскіх чэмпіянатах, за выключэньнем Беларусі.

  • На 16 траўня заплянаванае аднаўленьне сэзону ў нямецкай Бундэслізе. Гішпанскі, ангельскі і італьянскі чэмпіянаты плянуецца аднавіць у чэрвені. Францускі дагульвацца ня будзе.
  • Першы матч расейскага чэмпіянату можа адбыцца нават раней за 21 чэрвеня. Звычайна гульні разносяцца па выхадных пачынаючы зь пятніцы. Калі гэта здарыцца, чэмпіянат можа быць фактычна адноўлены 19 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG