Падзеі 13 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1981 — адбыўся замах на Папу Рымскага Яна Паўла II, які ўчыніў турэцкі тэрарыст Мэхмэт Алі Агджа. Папа здолеў паправіцца, але з таго часу ўва ўсіх сваіх паездках Ян Павал і яго наступнікі сталі карыстацца панцырным «папамабілем» адмысловай канструкцыі.
2005 — ва ўзбэцкім Андыжане пры збройнай маніфэстацыі былі забітыя ад некалькіх сотняў да тысячы мітынгоўцаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1840 — Тытус Далеўскі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага.
1875 — Станіслаў Жукоўскі, польскі і расейскі мастак беларускага паходжаньня.
1894 — Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзяяч, публіцыст.
1895 — Уладзіслаў Паўлюкоўскі, беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак.
1905 — Стэфанія Станюта, артыстка беларускага тэатру.
1933 — Аляксандар Кішчанка, беларускі мастак.
1986 — Аляксандар Рыбак, нарвэскі музыка беларускага паходжаньня, пераможца конкурсу «Эўравізія-2009».
У памяці
1916 — памёр Шолам Алейхем, габрэйскі пісьменнік, драматург і асьветнік, адзін з пачынальнікаў літаратуры на ідыш, у тым ліку дзіцячай. Сапраўднае імя — Шолам Рабіновіч.
1930 — памёр Фрыт'ёф Нансэн, нарвэскі палярны дасьледнік, які першы пераадолеў Грэнляндыю на іртах, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1922 году.
1956 — скончыў жыцьцё самагубствам кіраўнік савецкіх пісьменьнікаў Аляксандар Фадзееў. Тлумачэньні гэтага ўчынку дагэтуль розныя. Адны кажуць, што Фадзееў ня здолеў перажыць той праўды, што прагучала на антысталінскім ХХ зьезьдзе КПСС. Другія — што пакутаваў на хранічны алькагалізм і акурат 13 траўня хвароба абвастрылася.