Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я перахварэў на COVID-19, цяпер запрашаюць на парад». Беларусы расказваюць пра дзіўныя званкі


Ілюстрацыйнае фота. За некалькі дзён да Дня Пермогі ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. За некалькі дзён да Дня Пермогі ў Менску

Людзям, якія маюць адмоўны тэст на каранавірус, ужо перахварэўшы на COVID-19, тэлефануюць з розных нумароў і запрашаюць прыйсьці на парад.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Сам парад у такі момант — бязглузьдзіца, дык яшчэ і спрабуюць туды людзей сабраць», — кажа адзін з ачунялых. — Паглядзім, што будзе праз два тыдні пасьля яго. Хаця і так ясна, што будзе«.

Гэтаму чалавеку патэлефанавалі са схаванага тэлефоннага нумару 7 траўня. «Прадставіліся сацыяльнай службай ці нечым падобным, я ня вельмі ўслухоўваўся, быў заняты, — расказвае ён. — Спыталі, ці хачу я пайсьці на парад. Я адказаў: „Не, дзякуй, да пабачэньня“. Думаю, тэлефанавалі мне, бо я перахварэў на каранавірус».

Пра падобныя тэлефанаваньні паведамілі некалькі чалавек.

«Я першы дзень як выйшла з бальнічнага пасьля каранавірусу на працу. Пазванілі зь незнаёмага нумару. Прадставіліся, што з санэпідэмстанцыі, спыталі, як мой стан, ці трэба дапамога, — апавядае жанчына. — Потым спыталі, ці выйшла я на працу. А пасьля пытаюцца, ці пайду я на парад. Я кажу: «Вядома, не». Я падумала, што гэта нейкая памылка. Загугліла тэлефон, высьветлілася, што гэта школа з майго раёну.

Радыё Свабода патэлефанавала на нумары, які ўказала жанчына. Гэта нумар адной з менскіх сярэдніх школ. «Я вас запэўніваю, што ані з гэтага нумару, ані зь іншых нумароў школы ніхто нікога на парад не запрашаў», — адказала завуч установы адукацыі.

8 траўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што быў бы рады бачыць на парадзе тых, хто паправіўся пасьля каранавірусу. «Калі хтосьці запрасіў гэтых людзей, мы знойдзем ім месца на трыбуне. Гэта як мае быць, калі ўлада бачыць гэтых пераможцаў і запрашае іх», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG