Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 846 інфікаваных і 5 прызнаных сьмерцяў. У Беларусі выявілі 14 027 выпадкаў COVID-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 30 красавіка апублікавала ў сваім Telegram-канале статыстыку распаўсюду COVID-19 у Беларусі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле міністэрства, на раніцу 30 красавіка ў Беларусі зафіксавалі:

  • агулам 14 027 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць ачунялыя і памерлыя);
  • 89 памерлі, зь якіх усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (удава аднаго з памерлых кажа, што гэта ня так);
  • 2386 «паправіліся і выпісаныя»;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 846 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, выпісалі 359 пацыентаў;
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 176 625 тэстаў, плюс 7639 за дзень;
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляецца.

Днём раней Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 13 181 выяўлены выпадак COVID-19 (плюс 937 за дзень) і 84 пацьверджаныя сьмерці інфікаваных (плюс 5 за дзень).

Лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ. У рытуальным агенцтве кажуць, што ў памерлых часьцей пазначаны дыягназ «неўдакладненая пнэўманія». Міністэрства здароўя не залічвае да памерлых ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі.

І місія Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO), і каардынатарка Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Беларусі заклікалі ўлады краіны да неадкладных і маштабных дзеяньняў у сувязі з эпідэміяй COVID-19.

У ліку такіх захадаў, якія пакуль не прымаюць беларускія ўлады, перанос масавых мерапрыемствах, дыстанцыйная адукацыя, спыненьне працы неістотных прадпрыемстваў і скарачэньне некрытычных перамяшчэньняў людзей.

Гэтыя рэкамэндацыі WHO агучвала і публікавала і раней, але дзяржаўныя СМІ іх праігнаравалі, а Аляксандар Лукашэнка неаднаразова заяўляў, нібы WHO рэкамэндавала яму ўвесьці камэнданцкі час, але пакуль ён ня бачыць такой патрэбы. Арганізацыя не публікавала і прынамсі публічна не агучвала такіх рэкамэндацыяў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG