Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6% беларусаў страцілі працу, 71% хочуць больш інфармацыі пра пандэмію ад уладаў. Вынікі апытаньня


З 17 да 22 красавіка дасьледчая кампанія SATIO і цэнтар BEROC правялі другую хвалю апытаньня беларусаў пра іх рэакцыю на эпідэмію каранавірусу. Вынікі публікуе marketing.by.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У онлайн-апытаньні ўзялі ўдзел 1011 чалавек узростам ад 18 да 64 гадоў, зь Менску і з рэгіёнаў.

Траціна апытаных лічыць, што распаўсюджваньне каранавірусу скончыцца толькі да канца году, і нават тыя, хто настроены аптымістычна, не чакаюць паляпшэньня сытуацыі раней, чым праз 1–2 месяцы. 67% апытаных лічаць, што сытуацыя з каранавірусам у апошні месяц пагоршылася, 29% — што палепшылася, 4% — не зьмянілася.

На пытаньне, як зьменіцца сытуацыя з каранавірусам цягам наступнага месяца, апытаныя адказалі наступным чынам:

  • 66% апытаных чакаюць, што пагоршыцца (у сакавіку так лічылі 62% апытаных),
  • 6% — што ня зьменіцца (у сакавіку было 11%),
  • 19% — што палепшыцца (у сакавіку так лічылі 17% апытаных).

Значных адрозьненьняў у чаканьнях людзей у залежнасьці ад полу, узросту ці рэгіёну пражываньня няма, але людзі з вышэйшай адукацыяй па-ранейшаму больш пэсымістычныя.

Найбольш імаверныя наступствы пагаршэньня сытуацыі, на думку апытаных:

  • 70% апытаных лічаць, што колькасьць заражаных вырасьце,
  • 53% — што вырасьце колькасьць вымушаных водпускаў за свае грошы (у сакавіку так лічылі 48%),
  • 51% — зьнізяцца заробкі (у сакавіку так лічылі 40%),
  • 42% — вырасьце беспрацоўе (у сакавіку — 21%),
  • 33% — сыстэма аховы здароўя ня зможа дапамагчы ўсім у Беларусі (у сакавіку гэтая лічба была значна большая — 59%),
  • 28% — упадзе курс рубля (у сакавіку — 44%),
  • 16% — павялічыцца недахоп лекаў і сродкаў мэдычнай засьцярогі (у сакавіку — 29%),
  • 16% — нехта са знаёмых ці сваякоў страціць працу,
  • 7% — вырасьце злачыннасьць (у сакавіку — 3%),
  • 6% — пачнуцца мітынгі і пратэсты,
  • 6% — абвесьцяць строгі карантын,
  • 3% — інтэрнэт-правайдэры ня справяцца з нагрузкай,
  • 3% — узьнікне недахоп прадуктаў,
  • 3% — адносіны ў сем’ях сваякоў ці знаёмых апытаных пагоршацца,
  • 3% — апытаны страціць працу,
  • 1% — адносіны ў сямʼі апытанага пагоршацца.

Больш за ўсё людзі баяцца падзеньня даходаў, прычым больш за палову (52%) ужо адчулі іх скарачэньне ў красавіку, перадусім — занятыя ў сфэры абслугоўваньня.

Скарачэньне даходаў у красавіку адчулі (па розных галінах):

  • Гандаль, рамонт — 71%
  • Паслугі — 60%
  • Транспарт і сувязь — 57%
  • Адукацыя — 55%
  • Прамысловасьць — 51%
  • ІТ — 48%
  • Ахова здароўя — 47%
  • Фінансавая дзейнасьць — 47%
  • Будаўніцтва — 46%
  • Сельская гаспадарка — 42%
  • Іншае — 50%

6% жыхароў беларускіх гарадоў паведамілі, што страцілі працу, 20% — што страцілі працу іх знаёмыя ці сваякі.

90% насельніцтва Беларусі не чакае аднаўленьня эканомікі раней, чым праз паўгода. Прычым беларусы ў сваіх прагнозах прыкметна больш пэсымістычныя, чым грамадзяне іншых краін на падобных стадыях эпідэміі.

  • 10% апытаных лічаць, што эканоміка адновіцца за 2–3 месяцы і будзе разьвівацца гэтак жа або нават лепш, чым да каранавірусу.
  • 43% лічаць, што нэгатыўны ўплыў захаваецца на працягу 6–12 і больш месяцаў, пасьля чаго эканоміка будзе расьці павольней, чым раней.
  • 46% лічаць, што каранавірус акажа сурʼёзны доўгі нэгатыўны ўплыў на эканоміку і прывядзе да зацяжнога спаду.

Як каранавірус паўплываў на лад жыцьця беларусаў:

  • 73% апытаных сталі часьцей мыць рукі (у сакавіку пра гэта казалі 67% апытаных)
  • 66% пачалі карыстацца антысэптычнымі сродкамі (у сакавіку — 48%)
  • 64% перасталі наведваць грамадзкія мерапрыемствы (у сакавіку — 48%)
  • 54% сталі радзей хадзіць у краму (у сакавіку — 32%)
  • 53% перасталі выходзіць на вуліцу бяз крайняй неабходнасьці (у сакавіку — 26%)
  • 48% пачалі насіць маску ў грамадзкіх месцах (у сакавіку — 9%)
  • 47% перасталі або сталі радзей карыстацца грамадзкім транспартам (у сакавіку — 27%)
  • 46% адклалі або адмянілі паездкі / падарожжы (у сакавіку — 40%)
  • 45% перасталі паціскаць рукі і адмовіліся ад іншых цялесных дотыкаў (у сакавіку — 23%)
  • 27% сталі часьцей аплачваць пакупкі банкаўскай карткай (у сакавіку — 18%)
  • 24% перасталі вадзіць дзяцей у школу і сад (у сакавіку не было)
  • 21% адклалі заплянаваныя буйныя пакупкі (у сакавіку — 12%)
  • 15% сталі часьцей замаўляць тавары онлайн (у сакавіку — 12%)
  • 14% закупіліся лекамі і мэдыцынскімі таварамі (у сакавіку — 10%)
  • 13% закупіліся прадуктамі ў запас (у сакавіку — 10%)
  • 12% перайшлі на дыстанцыйную працу (у сакавіку — 5%)
  • 11% сталі купляць прадукты пажылым сваякам (у сакавіку не было)
  • 8% сталі купляць валюту (у сакавіку — 6%)
  • У 8% нічога не зьмянілася (у сакавіку — 18%)

З павелічэньнем колькасьці заражаных пэсымізм у настроях беларусаў можа расьці: людзі, у якіх ёсьць блізкія ў зоне рызыкі, схільныя значна горш ацэньваць пэрспэктывы як эпідэміі, так і эканамічнай сытуацыі, паказваюць вынікі апытаньня.

88% апытаных заявілі, што сочаць за навінамі наконт эпідэміі.

71% апытаных сказалі, што хочуць атрымліваць ад дзяржавы больш падрабязную інфармацыю пра эпідэміялягічную сытуацыю. Рэспандэнты адзначалі недахоп зьвестак пра распаўсюд каранавірусу па гарадах.

Меры, якія беларусы лічаць неабходнымі для спыненьня распаўсюду каранавірусу проста цяпер:

  • 74% апытаных лічаць неабходным забараніць усе грамадзкія імпрэзы,
  • 71% — лепш інфармаваць, даваць больш падрабязную інфармацыю пра распаўсюд каранавірусу ў Беларусі,
  • 52% — закрыць на карантын усе навучальныя ўстановы,
  • 49% — прымусіць працадаўцаў перавесьці на дыстанцыйную працу ўсіх, каго магчыма,
  • 38% — закрыць межы,
  • 37% — ізаляваць групы рызыкі, астатніх прасіць зьвяртацца па дапамогу толькі пры моцным пагаршэньні,
  • 36% — увесьці буйныя штрафы за рызыкоўныя паводзіны, якія могуць спрыяць распаўсюду каранавірусу,
  • 31% — арганізаваць асобныя гадзіны наведваньня крамаў і аптэк для людзей з групаў рызыкі,
  • 31% — дазволіць хворым бяз моцных сымптомаў пераносіць хваробу дома без шпіталізацыі,
  • 26% — закрыць усе аб’екты гандлю, акрамя «жыцьцёва важных» (прадуктовыя крамы, аптэкі, АЗС),
  • 17%, — увесьці ўсеагульную камэнданцкую гадзіну,
  • 3% лічаць, што нічога з гэтага ня трэба рабіць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG