Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя апублікавала новую статыстыку распаўсюду COVID-19 у Беларусі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 21 красавіка апублікавала ў сваім Telegram-канале статыстыку распаўсюду COVID-19 у Беларусі.

  • У Беларусі зарэгістравалі 6723 выпадкі каранавірусу.
  • Памерлі 55 пацыентаў са станоўчым тэстам на Covid-19.​
  • «У рэгіёнах статыстыка па выяўленых выпадках істотна не зьмянілася».
  • Выздаравелі і выпісаныя 577 пацыентаў, у якіх раней пацьвердзілі каранавірус.
  • Ад пачатку лютага мэдыкі Беларусі зрабілі 108 545 тэстаў на Covid-19.

Днём раней Мінздароўя прызнала 6264 выпадкі каранавірусу ў Беларусі (457 новых выпадкаў за дзень) і 47 сьмерцяў ад COVID-19. У Менску зафіксавалі 3023 выпадкі, у Менскай вобласьці — 789, у Віцебску і Віцебскай вобласьці — 1504. На выходных Мінздароўя не паведамляла пра колькасьць зафіксаваных выпадкаў у краіне.

Статыстыка распаўсюду вірусу па ўсіх раёнах краіны не паведамляецца, а лічбы, якія Мінздароўя называе па асобных раёнах, не супадаюць з названымі раённымі ўладамі. Лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ. Міністэрства здароўя не залічвае ў памерлыя ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі.

21 красавіка місія Сусьветнай арганізацыі здароўя апублікавала вынікі вывучэньня сытуацыі ў Беларусі, заклікала да дадатковых захадаў дыстанцыяваньня, скасаваньня масавых мерапрыемстваў і пераходу на дыстанцыйную адукацыю.

У той жа дзень Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг выказваньняў пра сытуацыю з эпідэміяй каранавірусу ў Беларусі:

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG