Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя Беларусі расказала, на што пайшлі грошы з фонду на барацьбу з каранавірусам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ад 25 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Беларусі зьбірае сродкі ў дабрачынны фонд на барацьбу з распаўсюдам COVID-19. 20 красавіка міністэрства ўпершыню дало разгорнутую справаздачу аб выкарыстаньні сродкаў фонду.

Паводле міністэрства, на рахункі паступіла 5 339 326 рублёў і 7 капеек, а таксама 79 011 эўра. Валюты пакуль ня трацілі, а з рублёвага рахунку на раніцу 17 красавіка выдаткавалі 1 531 178 рублёў і 34 капейкі.

З гэтага дзяржаўнаму прадпрыемству «Белмэдтэхніка» накіравалі 1 079 300 рублёў, зь іх 72 тысячы рублёў на 20 тысяч паўмасак «Прыпяць А», 948 тысяч рублёў на 100 тысяч камбінэзонаў мадэлі Т314, 59,3 тысячы рублёў на 4000 ахоўных стаматалягічных экранаў, а таксама нейкую частку сумы патрацілі на 5000 масак.

Асобна 198 294 рублі накіравалі на куплю фільтравальных паўмасак і мэдычных камбінэзонаў і яшчэ 145 522 рублёў на пакупку мэдычных камбінэзонаў і рэсьпіратараў.

Яшчэ 364 339 рублёў выдзелілі на 2000 набораў рэагентаў для выяўленьня COVID-19 для РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі.

Асобна ад таго фонду кампанія «Сервалюкс Агра» перадала задарма ў дзяржаўную ўласьнасьць 50 тысяч ахоўных масак клясы KN95 на суму 161,5 тысячы рублёў.

Таксама ня з фонду, а з гуманітарнай дапамогі Ўзбэкістану атрымалі і разьмеркавалі 64 тысячы мэдычных масак, 1,5 тысячы аднаразовых пальчатак, 7,5 тысячы бутэлек антысэптыку, 29 кілямэтровых рулёнаў мэдычнай марлі, 674,89 літра мэдычнага сьпірту.

Раніцай 20 красавіка ад беларускіх IT-кампаніяў EPAM і Wargaming міністэрства атрымала бясплатна 700 тысяч рэсьпіратараў клясы FFP2 вытворчасьці кампаніі 3M.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG