Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы супраць каранавірусу. Менскія бары просяць падтрымкі


Бар "Карма" ў Менску падчас пандэміі каранавірусу
Бар "Карма" ў Менску падчас пандэміі каранавірусу

Беларусы працягваюць штодня змагацца з каранавірусам сваімі сіламі і дапамагаць у гэтым мэдыкам. А Свабода працягвае пісаць пра новыя добрыя ініцыятывы.

Ініцыятыва ByCovid19 пашырылася. Цяпер валянтэры ёсьць ва ўсіх абласных гарадах, а таксама ў Бабруйску.

Зьявіўся Тэлеграм-канал «Добрыя словы мэдыкам Беларусь». Каб адправіць сваю падзяку, трэба запоўніць гэтую форму.

«Гэта канал для ўсіх мэдыцынскіх работнікаў. Тут публікуюцца цёплыя словы, пажаданьні і падзякі, якія людзі адрасуюць мэдыкам. Хай гэты канал стане для вас выспай веры, сілы і натхненьня. Мы бясконца ўдзячныя за вашу працу!», — напісана ў апісаньні канала.

Бізнэсовец Андрэй Гусараў запусьціў збор для дапамогі мэдыкам на Ulej.by.

Ён зьбірае 5 000 рублёў. Грошы пойдуць на сродкі індывідуальнай аховы для мэдыкаў. Збор разьлічаны на ўласьнікаў бізнэсаў: тым, хто ахвяруе 50 рублёў, Гусараў абяцае зрабіць разбор сайта з пункту гледжаньня маркетынгу і зручнасьці для карыстальнікаў. Для ахвяравальнікаў 100 рублёў бізнэсовец правядзе групавое навучаньне маркетынгу онлайн.

На MolaMola зьявіўся збор на спэцахоўныя сродкі для мэдыкаў Івацэвічаў. Патрымаць можна тут.

У Гомлі зьбіраюць грошы на дапамогу пажылым людзям. Дапамога патрэбна для куплі масак, пальчатак, рэсьпіратараў, антысэптыкаў, а таксама харчоў (крупаў, шакаляду, тушаніны, макароны, алею, пячэньня, цукру, кансэрваў і г.д.).

Да ініцыятывы «Ссабойка доктару» далучылася так шмат кавярняў, што немагчыма сабраць іх разам. На MolaMola ёсьць асобны разьдзел, прысьвечаны гэтаму збору. Проста выберыце, каму хочаце дапамагчы.

На Ulej.by зьявілася магчымасьць падтрымаць бары, якія праз каранавірус згубілі наведнікаў.

«Калі кавярні і рэстараны маюць магчымасьць пераарыентавацца на выключна дастаўку страваў, то ў бараў такой магчымасьці няма», — пішуць у апісаньні збору.

Грошы зьбіраюць бары «Алкоголи», «El Pushka», «Курилка», «MadMen», «Банки-бутылки», «Карма», «Kew London», «Make-Make Tiki King», «KALINOŬSKI BAR», «На дне», «Эмбарго», «Бардак», «Герои» и «Жёваный крот». За ахвяраваньне ў памеры 20 рублёў абяцаюць майку з прынтом любімага бару.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG