Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўніца пра каранавірус у Баранавічах: «Статыстыка — гэта ня тое, што трэба ведаць людзям»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

13 красавіка з сайтаў Баранавіцкага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі і Берасьцейскага абласнога цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя зьнікла статыстыка па інфікаваных каранавірусам, апублікаваная на мінулым тыдні. Пра гэта піша Intex-press.by.

Намесьніца галоўнага ўрача Баранавіцкага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Вольга Аніскевіч сказала, што інфармацыю наконт каранавірусу трэба браць з афіцыйных сайтаў. У адказ на тое, што лічбы ня толькі не абнаўляюцца, але і зьніклі, чыноўніца сказала, што па статыстыцы нічога новага не дадасьць. На яе думку, усе ведаюць, што хворыя на каранававірус у Баранавічах ёсьць. А як зьмяняецца іх колькасьць, ня дужа цікава.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Гэта ўжо нікому не цікава, у якой колькасьці яны павялічацца. Народ пачынае супастаўляць на якую вуліцу прыяжджала машына [хуткай дапамогі]. Пакуль яшчэ ня пішуць на платах прозьвішчы [хворых], але могуць пачаць гэта рабіць. Статыстыка — гэта ня тое, што трэба ведаць людзям. Ім трэба разумець, калі будзе заціхаць працэс, што для гэтага трэба рабіць, каго сёньня могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці».

Паводле Аніскевіч, яна мае зводкі, але ў іх распаўсюджваньні бачыць толькі шкоду.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG