Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўная лекарка Шатляндыі падала ў адстаўку, бо парушыла ўласны заклік


Жанчына робіць здымак табліцы з правіламі падчас пандэміі, Вялікая Брытанія
Жанчына робіць здымак табліцы з правіламі падчас пандэміі, Вялікая Брытанія

СМІ злавілі галоўную лекарку Шатляндыі на парушэньні ўласных заклікаў застацца дома. Яна адправілася ў свой другі дом у вёсцы.

Газэта The Scottish Sun апублікавала фатаздымкі Кэтрын Колдэрвуд з мужам і дзецьмі на шпацыры каля іхнага загараднага дома, прыкладна за 65 км ад іх галоўнай рэзыдэнцыі. Пазьней Колдэрвуд прызналася, што яна таксама была там у мінулыя выходныя.

Гэта відавочнае парушэньне забаронаў, уведзеных як брытанскім, так і шатляндзкім урадамі, якія дазваляюць выходзіць з дому толькі для неабходных пакупак, да лекара, на працу, калі гэта ня можа быць выканана дыстанцыйна, і для заняткаў спортам — але толькі аднаму або з чалавекам, зь якім жывеш.

Першапачаткова Колдэрвуд папрасіла прабачэньня, але абвясьціла, што застанецца на сваёй пасадзе. Пасьля заяваў апазыцыі, што гэтага недастаткова, яна абвясьціла пра сваю адстаўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG