Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ежедневник» нагадаў Лукашэнку пра абяцаньне падтрымаць арыштаванага журналіста Сацука


Сяргей Сацук, галоўны рэдактар выданьня «Ежедневник», архіўнае фота
Сяргей Сацук, галоўны рэдактар выданьня «Ежедневник», архіўнае фота

«Што тычыцца вось такой вось лабавой атакі на карупцыю, вы атрымаеце самую рэальную падтрымку. Гэта я вам абяцаю», — казаў Лукашэнка ў 2015 годзе пра галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука. Цяпер выданьне нагадала пра гэтае абяцаньне ў адкрытым лісьце.

25 сакавіка 2020 году Сяргея Сацука затрымалі прадстаўнікі Камітэту дзяржкантролю пад Менскам, калі ён з жонкай прыехаў у будаўнічую краму. Пазьней стала вядома, што ў дачыненьні да яго распачатая справа паводле ч. 2 арт. 430 КК (атрыманьне хабару паўторна, альбо шляхам вымаганьня, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры). Пасьля допыту ў ДФР журналіста зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

«Сяргей Сацук зьяўляецца сумленным і прыстойным журналістам, які спэцыялізуюцца на журналісцкіх расьсьледаваньнях, — піша «Ежедневник». — Ягонай характэрнай асаблівасьцю заўсёды было імкненьне дакапацца да ісьціны, непадкупнасьць і поўная незалежнасьць ягонай творчасьці ад палітычнай барацьбы ў краіне. За гэта яму пастаянна дастаецца, як ад чыноўнікаў, так і ад апазыцыі, і нават ад калегаў».

Зьвяртаючыся да Лукашэнкі, рэдакцыя «Ежедневника» піша пра Сацука:

«Менавіта таму да яго ўвесь час ішлі і ішлі людзі, несьлі і несьлі тыя ці іншыя матэрыялы, якія сьведчаць аб карумпаванасьці некаторых чыноўнікаў, якім вы дэлегавалі сваю ўладу, але якія выкарыстоўваюць гэтую ўладу не ў інтарэсах дзяржавы, а ў сваіх уласных інтарэсах».

Лукашэнку просяць выканаць абяцаньне падтрымаць Сацука і ўмяшацца ў ягоную справу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG