Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 гады — наймаладзейшаму беларусу з COVID-19. Ці трэба хвалявацца бацькам?


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На прэс-канфэрэнцыі 23 сакавіка прадстаўнікі Міністэрства здароўя Беларусі расказалі, што цяпер у краіне зафіксавалі 81 выпадак COVID-19 — на лекаваньні ці пад кантролем мэдыкаў застаюцца 59 чалавек, а 22 «выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі». Найстарэйшы пацыент мае ўзрост 78 гадоў, наймаладзейшы — 2 гады.

Паводле мэдыкаў, намаладзейшы пацыент кантактаваў з інфікаванай маці — верагодна, ад яе і атрымаў каранавірус. Пра стан дзіцяці падрабязна не расказвалі.

Ці пагражае дзецям каранавірус?

Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO), новым каранавірусам SARS-CoV-2 могуць заразіцца людзі любога ўзросту. Асобам любога ўзросту рэкамэндуюць прымаць захады супраць заражэньня. Дзеці ў тым ліку могуць заразіцца і заражаць іншых.

Але найбольшая пагроза таго, што хвароба COVID-19 будзе разьвівацца да цяжкіх форму у людзей сталага веку і ў хворых на розныя хранічныя захворваньні, як то астма, дыябэт або хваробы сэрца.

WHO не прыводзіць падрабязнай статыстыкі пра ўзрост інфікаваных. Але з аналізу 30 дасьледаваньняў 53 тысяч пацыентаў, які рыхтуюць да публікацыі кітайскія навукоўцы, вынікае, што сярэдні ўзрост інфікаваных — 49,8 года, а сур’ёзныя выпадкі сустракаюцца найчасьцей у старэйшых за 54,5 года.

Непаўнагадовыя амаль не паміраюць ад COVID-19

У Кітаі наймаладзейшаму памерламу ад COVID-19 было 14 гадоў. У Вялікай Брытаніі наймаладзейшы памерлы пацыент меў узрост 18 гадоў, да таго наймаладзейшым памерлым ад новага каранавірусу ў Эўропе лічыўся 20-гадовы гішпанец.

У ЗША па стане на 18 сакавіка не зафіксавалі сьмерцяў сярод маладзейшых за 19 гадоў (на гэтыя ўзросты прыпадала 5% усіх выяўленых выпадкаў COVID-19), менш за 1% сьмерцяў прыходзілася на ўзросты ад 20 да 54 гадоў (29% выпадкаў у 20–44 гады, па 18% у 45–54 і 55–64). Падобная сытуацыя і ў Аўстраліі і Канадзе.

Але да карантыну навучальных установаў Беларусі заклікаюць палітыкі, студэнты і мэдыкі

Беларускія ўлады ня ўводзяць карантын у навучальных установах. Аляксандар Лукашэнка казаў, што карантыны — ня сфэра дзейнасьці Мінздароўя («а тых, хто будзе закрываць-адкрываць, у нас хапае»), а сам ён толькі дазволіў бацькам не выпраўляць вучняў у школы: маўляў, «не забараняем». Зь ім не пагадзіліся палітыкі, мэдыкі і студэнты:

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG