Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыйныя дзеячы заклікалі да «народнага карантыну», абвінавацілі ўлады ў ігнараваньні пагрозы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец апублікаваў супольны зварот за «народны карантын» у Беларусі.

У звароце сьцьвярджаецца, што «ўлады робяць усё, каб у Беларусі пашырэньне COVID-19 набыло некантраляваны характар».

Зварот падпісалі таксама паэт і палітык Уладзімер Някляеў, блогер Сьцяпан Сьвятлоў (Nexta), каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Саньнікаў, старшыня «Народнай грамады» Мікола Статкевіч, лідэр прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і рэжысэр Юры Хашчавацкі.

У звароце сказана, што міністэрствы «выконваюць не прафэсійныя абавязкі, а загады зьверху» і пазбаўляюць людзей інфармацыі пра пашырэньне новага каранавірусу ў Беларусі, а «ўлады, як звычайна, змагаюцца з народам, а не з пандэміяй». Праводзіць заняткі ў школах і ВНУ цяпер — «злачынства», пішуць у звароце.

Ад 23 сакавіка да 5 красавіка аўтары звароту прапануюць:

  • адмовіцца ад удзелу ва ўсялякіх масавых захадах;
  • не адпраўляць дзяцей у ясьлі, дзіцячыя садкі, школы ды іншыя навучальныя ўстановы;
  • не наведваць унівэрсытэты, патрабаваць ад кіраўніцтва навучальных установаў увядзеньня дыстанцыйнага навучаньня;
  • зьвесьці сацыяльныя кантакты да мінімуму, бо «ў многіх краінах апраўданым падчас карантыну ёсьць выхад з дому толькі ў прадуктовую краму ці аптэку»;
  • забясьпечыць самаізаляцыю і выкананьне санітарных правілаў, праводзіць дбайную дэзынфэкцыю месцаў жыхарства, асабліва інтэрнатаў.

Статкевіч — Лукашэнку: будзе пэрсанальная адказнасьць, калі памруць людзі

Мікола Статкевіч, адзін з падпісантаў гэтага звароту, апублікаваў і ўласны відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі. Ён патрабуе ўвесьці карантын, бо калі не зрабіць гэтага, «калі потым праз гэта памруць дзясяткі, сотні тысяч людзей, мы будзем лічыць, што гэта ты іх забіў».

На думку Статкевіча, адсутнасьць карантыну ў навучальных установах вядзе да таго, што хоць «дзеці перанясуць гэты вірус, але яны могуць заразіць старых». Такім чынам, кажа ён, «улады рыхтуюць калясальную эканомію сродкаў на пэнсійным фондзе».

Лукашэнка «ня верыць» у каранавірусы

Аляксандар Лукашэнка за апошнія дні неаднаразова называў сытуацыю вакол COVID-19 «псыхозам» і, хоць вусна дазволіў не выпраўляць дзяцей у школы, цэнтралізаванага карантыну ня ўводзіў і Міністэрству здароўя забараніў.

У часе паездкі на навукова-вытворчае прадпрыемства «Адамі» 20 сакавіка Лукашэнка паўтарыў тэзу пра «псыхоз». Ананімны Telegram-канал «Пул первого», блізкі да прэс-службы Лукашэнкі, апублікаваў відэа з рэакцыяй Лукашэнкі на пажаданьне «не хварэць».

Лукашэнка заявіў, што той, хто яму такое пажадаў, «ня тыя рэсурсы чытае», а яго самаго пастаянна «хаваюць» — «то каранавірусы, то яшчэ нешта, я, праўда, у іх ня веру».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG