Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве спыняць грамадзкі транспарт праз каранавірус


У Кіеве з 23 сакавіка грамадзкім транспартам змогуць карыстацца толькі асобныя катэгорыі грамадзянаў: мэдработнікі, выратавальнікі, камунальнікі, праваахоўнікі, работнікі аптэкаў, прадуктовых крамаў і стратэгічных прадпрыемстваў. Яны змогуць рабіць гэта па прапусках, заявіў мэр сталіцы Віталь Клічко ў відэазвароце да кіяўлянаў.

З гэтай мэтай ва ўкраінскай сталіцы ўжо распрацаваныя спэцыяльныя маршруты грамадзкага транспарту. Асабісты транспарт абмежаваньні не закранаюць.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Зараз ва Ўкраіне пацьверджаны 41 выпадак захворваньня, памерлі тры чалавекі, адзін выздаравеў. У Кіеве, Днепрапятроўскай і Івана-Франкоўскай абласьцях абвешчаны рэжым надзвычайнай сытуацыі.

З 12 сакавіка па 3 красавіка ва Ўкраіне ўведзены карантын. Мяжа для замежнікаў зачыненая, міжгародныя аўтобусныя і чыгуначныя зносіны з 18 сакавіка прыпыненыя. Таксама ў Кіеве і іншых гарадах закрыта мэтро.

З 18 сакавіка ў гарадах Украіны спыніў працу мэтрапалітэн. Астатні гарадзкі транспарт працаваў з абмежаваньнямі: ня больш за 10 чалавек у салёнах маршрутных таксі, тралейбусаў, аўтобусаў і трамваяў.

Акрамя таго, забараняецца правядзеньне ўсіх масавых мерапрыемстваў, у якіх прымае ўдзел больш за 10 чалавек. У краіне часова спынілі працу рэстараны, кафэ, гандлёва-забаўляльныя цэнтры і ўстановы культуры. За парушэньне карантыннага рэжыму ўсталявалі адміністрацыйную і крымінальную адказнасьць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG