Галоўны дырыжор аркестру Мюнхэнскага ўнівэрсытэту, беларус Віталь Алексяёнак завяршыў працу над унікальным музычным праектам, зробленым ва ўмовах карантыну ў часе пандэміі каранавіруснай інфэкцыі.
Дзевяць музыкаў з розных краінаў сьвету гралі разам адзін твор — «Скаргу параненых» Хайнрыха Бібера.
«У кантэксьце карантыну для нас гэта таксама скарга тых, каго так ці інакш параніла актуальная сытуацыя, хто ня можа выйсьці на вуліцу бяз важкай прычыны, ці паехаць дадому. Але гэта таксама надзея для нас, музыкаў, што мы ўсё ж можам тварыць музыку разам, нават калі фізычныя абставіны нам гэтага не дазваляюць, бы можам зрабіць гэта ва ўмовах hi tech. Гэта такі своеасаблівы мэсыдж салідарнасьці», сказаў Свабодзе Віталь Алексяёнак.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ