Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як не пераядаць праз стрэс падчас пандэміі. Парады амэрыканскіх экспэртаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ежа можа стаць адным з самых простых і хуткіх спосабаў палепшыць настрой у стрэсавы час, у тым ліку падчас пандэміі каранавіруснай інфэкцыі. Паводле дасьледаваньняў, 27 адсоткаў амэрыканцаў шукаюць паратунак ад стрэсу ў добра знаёмым месцы: лядоўні. Калі гэта і ваша праблема, то вам дапамогуць парады экспэртаў, якія падае амэрыканскае выданьне The Washington post.

Атрымліваць асалоду ад харчаваньня — добрая рэч, але экспэрты засьцерагаюць, што эмацыйнае ўжываньне вялікай колькасьці ежы зь невялікім утрыманьнем карысных рэчываў можа аслабіць нашу імунную сыстэму і пагоршыць настрой у той час, калі абарона нашага цела і захаваньне пазытыву асабліва важныя.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Калі мы хочам мець магчымасьць адчуваць сябе лепей, улічваючы сытуацыю, у якой знаходзімся, мы павінны думаць пра тое, як падсілкоўваць сваё цела такім чынам, каб нам было больш спакойна», — кажа доктарка Эва Сэлгаб, экспэртка ў пытаньнях змаганьня са стрэсам.

Чаму харчовыя звычкі маюць значэньне менавіта цяпер?

Акрамя таго, што пераяданьне часта выклікае непажаданае пачуцьцё віны і сораму, адзначае Сэлгаб, ужываньне апрацаваных прадуктаў і закусак зь вялікай колькасьцю цукру можа выклікаць запаленчыя працэсы ў целе, якія павялічваюць стомленасьць, трывогу і дэпрэсію. Паводле экспэрткі, розныя харчы па-рознаму зьвязваюць наш страўнік з нашым мозгам, таму здаровае харчаваньне дапамагае кантраляваць наш настрой.


Як даведацца, ці я ем праз эмоцыі або праз голад?

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Харчаваньне ў выніку стрэсу, як правіла, выклікае аўтаматычныя інстынктыўныя рэакцыі, напрыклад, калі засоўваеш руку ў пакецік з чыпсамі, не задумваючыся пра гэта, кажа Даяна Мініч, дыетоляг з Амэрыканскай асацыяцыі харчаваньня. Фізычны голад доўжыцца даўжэй і ён больш успрымальны да разнастайных прадуктаў а ня толькі прадуктаў зь невялікім утрыманьнем карысных рэчываў.

Як я магу прадухіліць ці абмежаваць эмацыйнае харчаваньне ў гэты пэрыяд?

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ежа дапамагае адчуваць сябе лепей, бо ў нашым мозгу выпрацоўваюцца гармоны дафамін і сэратанін, але паводле Эвы Сэлгаб, іх эфэкт хутка зьнікае. Каб спыніць эмацыянальнае харчаваньне, яна прапануе запытацца сябе, перш чым нешта зьесьці: «Ці я буду есьці, таму што я галодны, ці таму, што адчуваю стрэс альбо сум?»

Калі адказ апошні, Сэлгаб прапануе зьвярнуцца да іншых крыніцаў камфорту: дыхальных практыкаваньняў, руху, духоўных практык, сацыяльных узаемадзеяньняў, хобі ці часу на прыродзе. Варта прытрымлівайцеся звычайнага графіку прыёму ежы (двойчы ці тройчы на дзень), нават калі мяняецца распарадак дня, раіць экспэртка.

«Ці вы адзін альбо з іншымі людзьмі, зрабіце гэта харчовым рытуалам — вы клапоціцеся пра сябе і вы падсілкоўваеце сябе», — кажа Сэлгап.

Кал патрэбная дадатковая дапамога, каб прывесьці сябе ў форму або схуднець, экспэртка прапануе знайсьці альбо стварыць онлайн-групу падтрымкі.

Што рабіць, калі трывожнасьць робіць адваротнае ўзьдзеяньне і есьці ня хочацца?

Многія людзі пераядаюць празь трывогу, а ў некаторых паўстаюць праблемы ўвогуле зь ежай. Стрэс можа справакаваць у вашым целе спэцыфічны фізіялягічны стан, параўнальны з тым, што адчувалі старажытныя людзі, калі іх перасьледаваў леў, кажа Сэлгаб.

Каб слушна пераварваць ежу, патрэбная расслабленая стрававальная сыстэма, тлумачыць Мініч. Цёплыя чаі могуць дапамагчы вашаму арганізму расслаіцца, а пратэінавыя кактэйлі і пакеты з электралітам забясьпечваюць энэргіяй.

Паводле экспэрткі, трэба піць шмат вады, каб пазьбегнуць абязводжваньня. Каб вярнуцца да звычайнага рэжыму харчаваньня, важна пазбавіцца ад асноўнага стрэсу, напрыклад, праз фізычныя практыкаваньні ці простую мэдытацыю.

Як варта харчавацца падчас цяперашняга крызісу?

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Слушны выбар прадуктаў пачынаецца з вашага выбару, што купіць у супэрмаркеце (спадзяемся, што гэта там яшчэ ёсьць), кажа Мініч. Калі ёсьць магчымасьць пакупаць сьвежую ежу, ежу розных колераў, рабіце гэта, рэкамэндуе экспэртка.

Калі няма магчымасьці набыць сьвежыя прадукты, Мініч раіць купляць замарожаныя прадукты, а не кансэрвы. Замарожаная ежа захоўваецца амаль у арыгінальным стане і звычайна мала ўзаемадзейнічае з плястыкам, у якім захоўваецца, у той час як у кансэрвах ежа кантактуе мэталічнай ёмкасьцю і плястыфікатарам, які выкарыстоўваецца для ўшчыльненьня. Кансэрваваныя харчы звычайна захоўваюцца ў растворы з высокім утрыманьнем солі альбо цукру.

Мініч таксама рэкамэндуе выкарыстоўваць спэцыі для зьніжэньня запаленьняў, выкліканых стрэсам, і ўжываць прадукты з вітамінам С для ўмацаваньня імуннай сыстэмы. Цяпер добры час, каб падзяліцца рэцэптамі з сябрамі і сям’ёй, — каза экспэртка, — пераканайцеся, што вы таксама зьвяртаеце ўвагу на іншыя аспэкты здаровага ладу жыцьця, напрыклад, на фізычную актыўнасьці і высыпаньне.

Экспэртка, чые парады прыводзіць The Washington post, падсумоўвае — правільнае харчаваньне паляпшае наша самаадчуваньне, павялічвае цікаўнасьць да жыцьця і робіць нас больш шчасьлівымі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG