Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці можна займацца сэксам падчас пандэміі каранавірусу? Парады экспэртаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Якія могуць быць рызыкі, зьвязаныя з інтымнай блізкасьцю ў час пандэміі каранавірусу?

Брытанскае выданьне The Guardian сабрала думкі на гэты конт ад трох экспэртаў: Джэсыкі Джастман, прафэсаркі Калюмбійскага ўнівэрсытэту, лекаркі інфэкцыйных хваробаў; Карласа Радрыгеса-Дыяса, прафэсара Ўнівэрсытэту імя Джорджа Вашынгтона; Джуліі Маркус, прафэсаркі Гарвардзкай мэдычнай школы.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Прапануем кароткі пераказ гэтых поглядаў.

Ці распаўсюджваецца COVID-19 полавым шляхам?

Джэсыка Джастман: Мы ня бачым заканамернасьцяў, якія паказвалі б на перадачу гэтага вірусу такім чынам. У асноўным захворваньне распаўсюджваецца кропельным шляхам падчас удыханьня. А дакрананьне забруджаных паверхняў лічыцца другасным спосабам перадачы.

Карлас Радрыгес-Дыяс: Няма доказаў, што COVID-19 можа перадавацца вагінальным або анальным шляхам. Аднак пацалункі — вельмі распаўсюджаная практыка падчас сэксуальнага акту, і вірус можа перадавацца празь сьліну.

Дык ці можна займацца сэксам падчас пандэміі?

Джэсыка Джастман: Калі вы ці ваш партнэр заражаны COVID-19, трымайцеся на адлегласьці адно ад аднаго. Паводле правілаў дэпартамэнту аховы здароўя Нью-Ёрку, калі вы магчымы ці пацьверджаны выпадак, вам варта ізаляваць сябе ў ідэале ў прыватным месцы жыхарства да сямі дзён пасьля хваробы.

Джулія Маркус: Але для людзей, якія ня маюць сымптомаў заражэньня і не сутыкаліся апошнім часам з магчымымі носьбітамі інфэкцыі, гэта зусім іншая гісторыя. Калі вы жывяце са сталым сэксуальным партнэрам і ў вас няма ніякіх сымптомаў, сэкс можа стаць сапраўды выдатным спосабам весела правесьці час і зьняць напружаньне ў гэты патэнцыйна трывожны час.

А што з новымі сэксуальнымі партнэрамі?

Джулія Маркус: Рэкамэндацыя заключаецца ў тым, што мы стараемся заставацца дома як мага больш і сутыкаемся зь людзьмі толькі дзеля неабходнасьці, прыкладам, каб закупіць прадукты. І нават калі мы робім гэта, трэба захоўваць фізычную адлегласьць, прыблізна 2 мэтры ад іншых людзей. Гэта, безумоўна, робіць сэкс праблемай.

Карлас Радрыгес-Дыяс: Полавыя акты варта зьменшыць на працягу наступных некалькіх тыдняў, але іншыя формы праяўленьня эратызму, такія як сэксэмэскі, відэа-званкі, чытаньне эротыкі і мастурбацыя, па-ранейшаму застаюцца варыянтамі.

Ці карыстаньне сэкс-цацкамі небясьпечнае?

Карлас Радрыгес-Дыяс: Проста выкарыстоўвайце мыла і ваду.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG