Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Швайцарыі пагражаюць заблякаваць Netflix і іншыя стрымінгавыя сэрвісы


Колькасьць карыстальнікаў стрымінгавых сэрвісаў у Швайцарыі вырасла на фоне пашырэньня каранавірусу. Правайдэры адчуваюць лякальныя нагрузкі. Ўлады хочуць вызваліць магутнасьці для больш важных інтэрнэт-службаў.

Швайцарскія ўлады разглядаюць магчымасьць абмежаваць або заблякаваць доступ да стрымінгавых сэрвісаў — Amazon Prime Video, Netflix, HBO, AppleTV+, службаў «відэа на запыт». Колькасьць іх карыстальнікаў павялічылася на фоне пашырэньня каранавірусу SARS-CoV-2. У выніку сеткі правайдэраў Swisscom і Sunrise месцамі адчуваюць нагрузкі на свае магутнасьці, паведаміла газэта Neue Zürcher Zeitung у сераду, 18 сакавіка.

Блякаваньне можа пагражаць у выпадку праблем з прапускной здольнасьцю каналаў правайдэраў, падкрэсьлілі ў фэдэральным дэпартамэнце аховы навакольнага асяродзьдзя, транспарту, энэргетыкі і сувязі. Улады тлумачаць гэта неабходнасьцю мець свабодныя магутнасьці для важных інтэрнэт-сэрвісаў, уключаючы доступ да экстраных службаў. Сотні тысяч жыхароў краіны апошнім час перайшлі на працу дома, аднак гэта не прывяло да значных нагрузак на сетку, дадалі ў дэпартамэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG