Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ўпершыню за гісторыю незалежнасьці генэральным пракурорам стала жанчына


Ірына Венядзіктава, архіўнае фота
Ірына Венядзіктава, архіўнае фота

Вярхоўная Рада Ўкраіны пагадзілася з прапановай прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага прызначыць на пасаду генэральнага пракурора Ірыну Венядзіктаву.

Упершыню за гісторыю незалежнасьці краіны Генэральную пракуратуру ачоліла жанчына.

«Улічваючы сытуацыю ў нашай краіне, неабходнасьць забесьпячэньня высокапрафэсійнай і бесьперабойнай працы ўсіх органаў дзяржаўнай улады, асабліва праваахоўных органаў, я ініцыяваў разгляд пытаньня аб прызначэньні генэральнага пракурора на нечарговым пасяджэньні парлямэнту», — заявіў Уладзімір Зяленскі, прадстаўляючы кандыдатуру Ірыны Венядзіктавай у парлямэнце.

Ірына Венядзіктава запэўніла, што на пасадзе будзе кіравацца прынцыпам вяршэнства закону. Яна перакананая, што цяпер ва Ўкраіне няма палітычнага перасьледу.

На парлямэнцкіх выбарах 2019 году Ірына Венядзіктава балятавалася пад № 3 партыйнага сьпісу партыі Ўладзіміра Зяленскага «Слуга народу». Але летась у сьнежні здала дэпутацкі мандат у сувязі з прызначэньнем выканаўцай абавязкаў кіраўніка Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў. Там яна прызначыла сваім першым намесьнікам Аляксандра Бабікава, які працаваў адвакатам Віктара Януковіча.

Ірына Венядзіктава — вядомы ўкраінскі юрыст. Да прыходу ў палітыку яна працавала ў Харкаўскім нацыянальным унівэрсытэце. Доктар юрыдычных навук, прафэсар. Ёй 42 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG