Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вірус у кароне. Чаму ня варта чакаць карантыну ад посткаляніяльнай адміністрацыі


Ілюстрацыйнае фота. Беларускія мэдыкі ў ахоўных касьцюмах каля студэнцкага інтэрната ў Менску, 13 сакавіка 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Беларускія мэдыкі ў ахоўных касьцюмах каля студэнцкага інтэрната ў Менску, 13 сакавіка 2020 году

Тое, што ў Беларусі не ўвялі карантын, сьведчыць толькі пра адно — чалавек не галоўнае. Галоўнае, як сказаў кіраўнік, — эканоміка.

Гэта, у сваю чаргу, характарызуе і самога кіраўніка. Тое, што журналісты называюць аксюмаранам «беларускія ўлады», насамрэч — посткаляніяльная адміністрацыя, інакш кажучы — чужая ўлада. Вось як бы генэрал-губэрнатар Мураўёў-вешальнік зрабіўся раптам прэзыдэнтам Беларусі. А тут каранавірус. Натуральна, ніякага карантыну ён бы ня ўвёў.

Трэба разумець, што гэта менавіта расейская посткаляніяльная адміністрацыя. Яна не выбіраецца, бо жыве ў расейскай парадыгме адміністратарства. Аналітыкі кажуць, калі б Пуцін проста пайшоў на пэнсію, зараз жа на яго было б заведзена мноства крымінальных справаў. Таму ён можа толькі «абнуляць» свае тэрміны пры ўладзе. Тое самае і ў нас.

Але і фразу «галоўнае — эканоміка» трэба разумець у адпаведнасьці з гэтай самай парадыгмай. Бо, як сказаў сьпікер расейскай думы, галоўнае ня нафта і газ, а Пуцін. А паколькі цэнтар парадыгмы ўсё ж такі ў Маскве, там, прынамсі, могуць дазволіць сабе закрыць межы, як таго патрабуе Ўсясьветная арганізацыя здароўя, што хоць нейкім чынам можна разглядаць як клопат пра чалавека. У нас жа і ў бачнасьці такога клопату адміністрацыя патрэбы не разглядае.

Названы «народцам» беларускі народ неяк ператрывае. А не ператрывае, дык пад’едуць мігранты. Адміністрацыі ўсё адно.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG