Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расея ўся палае ад каранавірусу». Лукашэнка пра закрыцьцё Масквой мяжы


Аляксандар Лукашжнка
Аляксандар Лукашжнка

Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў разьвіцьцё сытуацыі з каранавірусам падчас прыначэньня кіраўнікоў мясцовых органаў улады, паведамляе БелТА.

На думку Лукашэнкі, акрамя Менску і буйных гарадоў, сытуацыя з каранавірусам не такая праблемная для раёнаў і раённых цэнтраў.

«Самая вялікая для нас (не праблема, а адказнасьць) — гэта эканоміка. На жаль, усе гэтыя рухі ў кірунку каранавірусу вельмі рэзка адбіліся на эканоміцы. Дайшло да таго, што наша родная Расея — падкрэсьліваю — закрыла мяжу зь Беларусьсю», — адзначыў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, у Беларусі адносна спакойнае становішча, а «Расея ўся палае ад каранавірусу».

«Дык хто ад каго павінен зачыняцца. Пытаньне рытарычнае», — дадаў Лукашэнка.

У Беларусі адэкватна рэагуюць на пагрозы, перакананы Лукашэнка, мэдыкі ўжо даўно прымаюць кропкавыя меры, і самі беларусы ў цэлым адэкватна рэагуюць на сытуацыю.

«Беларусы проста малайцы. За выключэньнем аднаго выпадку: ня бегайце па аптэках і не скупляйце маскі, спэцвопратку ці нейкія лекі», — сказаўЛукашэнка.

16 сакавіка прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін абвясьціў аб рашэньні закрыць мяжу зь Беларусьсю для перасоўваньня людзей.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG