Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНР-102 vs COVID-19: рашэньня аб менскай акцыі чакаюць у панядзелак


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Месяц таму ў Менску падалі заяўку на канцэрт і мітынг з нагоды Дня Волі — 102-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. 12 сакавіка ў Беларусі абмежавалі (не забаранілі) правядзеньне масавых мерапрыемстваў. Што будзе з Днём Волі?

12 сакавіка ў Савеце Міністраў вырашылі да 6 красавіка абмежаваць усе культурна-масавыя, спартовыя і навуковыя мерапрыемствы зь міжнародным удзелам. Дазвол на іншыя масавыя акцыі будуць даваць пасьля ацэнкі ўмоваў для іх правядзеньня.

Дазволу або забароны на мітынг-канцэрт БНР-102 у Менску яшчэ не давалі. Але на канцэрт арганізатары запрашалі як беларускіх музыкаў, так і ўкраінскі гурт «Колір».

Заяўнікі менскай акцыі БНР-102 яшчэ не прынялі рашэньня пра яе скасаваньне ці правядзеньне насуперак каранавірусу, але ўжо выказваюць свае думкі.

Рымашэўскі: «Фармат у такім выглядзе, якім ён быў у 2018 і 2019 гадах, давядзецца адмяніць»

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і адзін з заяўнікаў акцыі Віталь Рымашэўскі піша на Facebook, што «фармат у такім выглядзе, якім ён быў у 2018 і 2019 гадах, прыйдзецца адмяніць». Пры гэтым ён пытае, што ягоныя сябры думаюць пра вулічнае сьвяткаваньне Дня Волі.

«Бясьпека людзей мусіць стацца прыярытэтам, — мяркуе Рымашэўскі. — Калі не для ўлады, то для апазыцыі. Канчатковае рашэньне будзем прымаць найбліжэйшымі днямі, але калі ўлады не турбуюцца пра бясьпеку людзей, то прынамсі дэмакратычныя сілы мусяць даць прыклад».

Сігаеў: «Так ці інакш, здароўе людзей будзе на першым месцы»

Першы намесьнік старшыні БСДП (Грамада), таксама адзін з заяўнікаў менскай акцыі Аляксей Сігаеў заявіў Свабодзе, што арганізацыйны камітэт яшчэ не прыняў канчатковага рашэньня ў сувязі з каранавірусам — пакуль ёсьць толькі прыватныя погляды.

«Мы пакуль дамовіліся, што будзем сустракацца ў панядзелак і прымаць пэўнае рашэньне, — тлумачыць Сігаеў. — Так ці інакш, здароўе людзей будзе на першым месцы. Так, БНР — гэта „наша ўсё“, як той казаў, але мы ня будзем людзей падстаўляць туды, дзе гэта будзе небясьпечна. Будзем сачыць за разьвіцьцём падзеяў, паглядзім, што ў краіне будзе».

Горадня: вырашылі «не рызыкаваць»

Горадзенскія арганізатары Дня Волі 11 сакавіка вырашылі, што ня будуць рызыкаваць і запрашаць людзей масава ў адно месца.

Яны хацелі зрабіць на Дзень Волі фатазоны, тэматычныя пункты ў горадзе, квэст па мясьцінах БНР. Частку актыўнасьцяў паспрабуюць зрабіць і сёлета, «але ў першапачатковым фармаце Фэст Незалежнасьці давядзецца адкласьці».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG