Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як вам і дзецям справіцца са стрэсам падчас эпідэміі. 11 парадаў САЗ


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Сусьветная арганізацыя здароўя падрыхтавала рэкамэндацыі як справіцца са стрэсам падчас эпідэміі вірусу 2019-nCoV, а таксама як дапамагчы справіцца са стрэсам сваім дзецям.

1. Гэта нармальна адчуваць сум, стрэс, разгубленасьць, страх ці злосьць падчас крызісу. Вам можа дапамагчы гутарка зь людзьмі, якім вы давяраеце. Зьвяжыцеся зь сябрамі і сям’ёй.

2. Калі вам трэба заставацца дома, падтрымлівайце здаровы лад жыцьця — у тым ліку добрую дыету, сон, фізычныя практыкаваньні і сацыяльныя кантакты зь любімымі людзьмі дома альбо зь іншымі сваякамі і сябрамі праз электронную пошту і тэлефон.

3. Не выкарыстоўвайце курэньне, алькаголь ці іншыя наркотыкі, каб справіцца са сваімі эмоцыямі. Калі адчуваеце псыхалягічную перагрузку, паразмаўляйце з мэдыкам ці псыхолягам. Падрыхтуйце плян, куды зьвярнуцца, калі спатрэбіцца дапамога фізычнаму ці душэўнаму здароўю.

4. Даведайцеся факты. Зьбярыце інфармацыю, якая дапаможа вам правільна вызначыць рызыкі для сябе, каб вы змаглі зрабіць патрэбныя захады засьцярогі. Знайдзіце крыніцу інфармацыі, якой вы можаце давяраць — да прыкладу, сайт САЗ ці мясцовай альбо агульнадзяржаўнай установы ў сфэры аховы здароўя.

5. Абмяжуйце хваляваньні, зьменшыўшы час глядзеньня ці слуханьня паведамленьняў у СМІ, якія вас турбуюць.

6. Скарыстайце навыкі, якія вы ўжывалі ў мінулым, каб пераадолець жыцьцёвыя нягоды. Ужывайце гэтыя навыкі, каб лепш кантраляваць эмоцыі ў няпросты час эпідэміі.

Як дапамагчы дзецям

1. Дзеці могуць рэагаваць на стрэс рознымі спосабамі — да прыкладу, быць больш навязьлівымі, трывожнымі, расьсеянымі, раззлаванымі ці ўзбуджанымі, у іх можа зьявіцца нетрыманьне мачы і г. д. Адкажыце на рэакцыі вашага дзіцяці з разуменьнем і падтрымкай, выслухайце іх заклапочанасьць і дайце ім дадатковую любоў і ўвагу.

2. У цяжкія часы дзецям патрэбныя дадатковая любоў і ўвага. Памятайце, што трэба выслухаць вашых дзяцей, размаўляць зь імі ласкава і абнадзеіць іх. Калі магчыма, стварыце дзецям умовы для гульні і адпачынку.

3. Пастарайцеся, каб дзеці заставаліся з бацькамі і сямʼёй, і пазьбягайце разлучаць дзяцей і іх апекуноў, наколькі гэта магчыма. Калі здараецца такая разлука (напрыклад, пры шпіталізацыі) забясьпечце рэгулярныя кантакты (напрыклад, праз тэлефон) і заспакойваньне.

4. Як толькі магчыма, захоўвайце звычайны лад жыцьця і расклад, ці дапамажыце стварыць новыя звычкі ў новым асяродзьдзі, у тым ліку што тычыцца школы/навучаньня, а таксама часу для бясьпечных гульняў і адпачынку.

5. Раскажыце дзецям факты, пра тое, што адбылося, патлумачце, што адбываецца цяпер, і дайце ясную інфармацыю пра тое, як зьменшыць рызыку інфэкцыі. Зрабіце гэта простымі словамі, якія яны змогуць зразумець, у залежнасьці ад іх узросту.

Гэта таксама тычыцца інфармацыі пра тое, што можа адбыцца. Яе варта расказаць так, каб не напалохаць дзіця. (Да прыкладу, што нехта зь сямʼі і/ці само дзіця можа захварэць і можа зьявіцца патрэба на нейкі час паехаць у шпіталь, каб дактары дапамаглі адчуць сябе лепш).

📞Тэлефоны даверу ў Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG