Аляксандар Лукашэнка пагутарыў зь міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым пра апазыцыю і каранавірус.
Ахвотных падарваць беларускую дзяржаву знутры не зьмяншаецца, заявіў Аляксандар Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.
Лукашэнка сказаў, што безь міліцыі немагчыма забясьпечць стабільнасьць у дзяржаве, асабліва напярэдадні значных палітычных кампаній, паведамляе БелТА. Сёлета ў Беларусі заплянавалі прэзыдэнцкія выбары.
Пра сына Караева
Лукашэнка пасьля аповяду пра тое, што сын Караева вучыцца ў Кітаі і месяц таму вярнуўся дадому. Лукашэнка заявіў, што ён не прыхільнік таго, каб паддавацца паніцы, але да таго, што адбываецца трэба ставіцца адказна. І патлумачыў, чаму ў Беларусі не можа паўтарыцца тое, што зараз адбываецца ў Італіі.
«Тое, што ў нас гэтага зла меней цяпер, таму што мы працуем на самым блізкім контуры. Нават не пры праяве нейкіх вірусаў, ня толькі каранавіруса, мы працуем пры найменшым падазрэньні. Калі кранула, калі недзе там чалавек быў, мы сочым, толькі таму што быў за мяжой. І ўсё навакольле таксама правяраем. Гэта тое, чаго не рабілася ў Італіі. Гэта зьвесткі Сусьветнай арганіазцыі здароўя. Італія не працавала на першым-другім узроўні. І толькі калі захварэў — пачыналі лячыць», — заявіў Лукашэнка.
Пра апазыцыю і інтэрнэт
«Справа нават ня ў нейкіх палітычных кампаніях: у краіне іх праводзілі неаднаразова, таму правядуць спакойна і гэтым разам, — зазначыў Лукашэнка. — Трэба вуха трымаць востра: ахвочых падарваць нас знутры ня меншае. На жаль, большасьць тых, хто выказвае такія жаданьні, гэта так званыя нашы грамадзяне. Іх нават цяжка грамадзянамі назваць. У іх усё дрэнна, ім бы чым-небудзь падкалупнуць уладу і разьяднаць грамадзтва, зрабіць горш. Яны выкарыстоўваюць любы момант».
Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што чытае «рознага кшталту заявы» ня толькі ў інтэрнэце, але і ў «так званых сродках масавай інфармацыі». У сувязі з гэтым давёў міністру ўнутраных спраў пра асаблівае месца ў забесьпячэньні стабільнасьці ў беларускім грамадзтве.
Таксама ён перакананы, што міліцыя павінна дапамагаць змагацца з распаўсюдам каранавірусу. Высьветлілася, што сын міністра Караева вучыцца ў Кітаі, таму той на ўласным прыкладзе ведае, наколькі важная любая дапамога.
«Безь міліцыі мы ніяк. Але ня трэба нікога хапаць, ня трэба нікога напружваць. Проста трэба людзям, асабліва старым, дзесьці дапамагчы, падказаць. Калі камусьці трэба, хлебца і малака ў краме купіць і аднесьці. Лепш няхай яны пабудуць дома», — параіў Лукашэнка.
Пра Італію
Лукашэнка заявіў, што ён не прыхільнік таго, каб паддавацца паніцы, але да таго, што адбываецца трэба ставіцца адказна. І патлумачыў, чаму ў Беларусі не можа паўтарыцца тое, што зараз адбываецца ў Італіі.