Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна перамогі ў Курапатах


Пратэст супраць будаўніцтва ў Курапатах, сакавік 2017
Пратэст супраць будаўніцтва ў Курапатах, сакавік 2017

Падзеі 6 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

5 сакавіка 2017 валянтэры разабралі намётавы лягер ля Курапатаў. З 20 лютага па 6 сакавіка 2017 году, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру.

Будаўніцтва 5-павярховага офіснага будынку пачалося 15 лютага нягледзячы на некалькі сотняў подпісаў мясцовых жыхароў. У выніку кругласутачнай варты ініцыятары будоўлі бізнэсоўцы Ігар Анішчанка і Сяргей Несьцераў адмовіліся ад будаўніцтва.

Бізнэсовец пра згорнутае будаўніцтва ля Курапатаў: «Мы не атрымалі ніякай кампэнсацыі»

Дзень у гісторыі

1902 — у Гішпаніі быў заснаваны футбольны клюб Рэал Мадрыд.

1972 — было заснавана выдавецтва «Мастацкая літаратура».

1990 — у Менску створана Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».​

У гэты дзень нарадзіліся

1475 — Мікелянджэлё Буанароці, скульптар, мастак і архітэктар часу Адраджэння

1896 — Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

1926 — Анджэй Вайда, польскі рэжысэр.

1928 — Габрыэль Гарсія Маркес, калюмбійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1937 — Валянціна Церашкова, першая жанчына-касманаўт.

У памяці

1986 — памерла Джорджыя ОʼКіф, амэрыканская мастачка.

1999 — памёр Міхаіл Петрыкевіч, краязнаўца, музэязнаўца, пэдагог.

2007 — памёр Жан Бадрыяр, францускі філосаф-постмадэрніст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG