Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў 5 сакавіка зачытаў тэкст пратаколу, узгодненага прэзыдэнтамі Расеі і Турэччыны Ўладзімірам Пуціным і Рэджэпам Таіпам Эрдаганам на перамовах у Маскве ў справе ўрэгуляваньня сытуацыі ў сырыйскай правінцыі Ідліб.
Лаўроў агучыў тры пункты.
Паводле першага, усе баявыя дзеяньні на цяперашняй лініі судакрананьня ў Ідлібе спыняюцца з 00:01 6 сакавіка.
Паводле другога, уздоўж трасы M4, якая злучае поўнач Сырыі з портам Латакія, будзе створаны калідор бясьпекі шырынёй шэсьць кілямэтраў.
Згодна з трэцім пунктам, 15 сакавіка па гэтай шашы павінна пачацца сумеснае расейска-турэцкае патруляваньне.