Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ перадала Беларусі 32 рэкамэндацыі для ўдасканаленьня выбарчага працэсу 


Назіральнікі ад БДІПЧ АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі, участак №699 у Менску
Назіральнікі ад БДІПЧ АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі, участак №699 у Менску

Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (БДІПЧ АБСЭ) апублікавала фінальную справаздачу па выніках назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі ў лістападзе 2019 году.

У выніковай частцы справаздачы на сайце АБСЭ, на якую спасылаецца БелаПАН, гаворыцца, што Выбарчы кодэкс Беларусі «зьмяшчае шматлікія прабелы і супярэчнасьці».

«Папраўкамі да законаў аб масавых мерапрыемствах і сродках масавых інфармацыі ўведзеныя новыя палажэньні аб публічных сходах і сеткавых СМІ, але пакінута без увагі абарона асноўных свабодаў. У некаторых выпадках неадназначныя прававыя палажэньні прымяняюцца для таго, каб абмежаваць удзел кандыдатаў ад апазыцыі».

Выбарчая афіша
Выбарчая афіша

У дакумэнце таксама адзначаецца, што ў цэлым прававыя рамкі не гарантуюць правядзеньня выбараў у адпаведнасьці з патрабаваньнямі АБСЭ і іншымі міжнароднымі стандартамі. Шэраг ключавых рэкамэндацый БДІПЧ і Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы застаюцца нявыкананымі, у тым ліку:

  • незбалянсаванасьць складу выбарчых камісій
  • абмежаваньні правоў выбарнікаў і кандыдатаў
  • недастатковасьць захадаў засьцярогі пры галасаваньні і падліку галасоў
  • мінімізацыя ролі назіральнікаў.

Агулам у дакумэнце зьмяшчаюцца 32 рэкамендацыі для ўдасканаленьня выбарчага працэсу ў краіне. Іх выкананьне, як лічаць аўтары справаздачы, дапаможа прывесьці працэдуру дэмакратычных выбараў у поўную адпаведнасьць з патрабаваньнямі АБСЭ і іншымі міжнароднымі абавязаньнямі і стандартамі.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага скліканьня прайшлі летась 17 лістапада. Пасьля асноўнага дня галасаваньня кіраўніца кароткатэрміновай місіі назіральнікаў ад АБСЭ Маргарэт Сэдэрфэльт заявіла, што палітычная кампанія хоць і прайшла ў спакойнай абстаноўцы, аднак не адпавядала стандартам правядзеньня выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG