Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка анансаваў пэнсійную рэформу — пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 


Аляксандар Лукашэнка і пэнсіянэрка
Аляксандар Лукашэнка і пэнсіянэрка

Цяперашняя пэнсійная сыстэма ў Беларусі сябе зжыла і яе трэба перафарматаваць. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў на VIII зьездзе Фэдэрацыі прафсаюзаў.

«Пэнсійная сістэма ў тым выглядзе, у якім мы яе сёньня бачым, адмерла. Нам пасьля прэзыдэнцкіх выбараў (я буду ці хто-небудзь з вас) усё роўна давядзецца гэтым займацца. Калі працягнем працаваць у такім жа складзе — да канца году пачнём. Трэба зрабіць так, каб чалавек, працуючы, разумеў: буду больш працаваць, лепш зарабляць — на пэнсіі будзе лепш. Ураўнілаўкі быць не павінна!» — цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён дадаў, што вырашыць гэтае пытаньне будзе нескладана, бо вывучаецца досьвед іншых краін, у тым ліку Расеі.

«Я з Уладзімірам Пуціным шмат на гэтую тэму гутарыў. Але мы яшчэ параімся з тымі, хто ўкараняў назапашвальныя і іншыя віды пэнсій, якія не прайшлі: загуляліся ў рынак і гэтак далей. З улікам досьведу, які ёсьць у сьвеце, мы створым у Беларусі найлепшую сыстэму пэнсійнага забесьпячэньня. Гэта ня значыць, што ўсіх завалім вялікімі пэнсіямі, але гэта будзе справядлівая і добрая сыстэма», — запэўніў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG