11 чалавек працягваюць працаваць ва ўзросьце больш за 90-гадоў. А ўсяго на 1 лютага ў сталіцы было 173,3 тысячы працуючых пэнсіянэраў, гэта складае 36,1% ад агульнай колькасьці атрымальнікаў пэнсій.
Пра гэта паведамляе агенцтва «Менск-Навіны» са спасылкай на Камітэт па працы, занятасьці i сацыяльнай абароне Менгарвыканкама.
Ва ўзросьце 70-79 гадоў працягваюць працаваць 18,8 тысяч менчукоў, ва ўзросьце 80-89 гадоў — 917.
Усяго ў органах сацыяльнай абароны горада на ўліку знаходзяцца 480,7 тысяч пэнсіянэраў. Асноўная доля, 97,1% — атрымліваюць працоўныя пэнсій. Сярэдні памер працоўнай пэнсіі — 432 рублі.
Сацыяльныя пэнсіі ў горадзе выплачваюцца 2,9% пэнсіянэрам. Сярэдні памер сацыяльных пэнсій — каля 200 рублёў.