Узровень фактычнага беспрацоўя ў апошнія 3 месяцы 2019 году склаў 4%, піша Белстат. Сярод мужчын беспрацоўе вышэйшае, чым сярод жанчын, а сярод гараджан — вышэйшае, чым сярод вяскоўцаў.
Узровень занятасьці, паводле таго ж дасьледаваньня ў 4-м квартале складаў 67,7%.
Сярод мужчынскага насельніцтва беспрацоўе ў 4-м квартале 2019 году склала 4,9%, сярод жанчын — 3,1%. Сярод гараджан было 4,2% беспрацоўных, сярод вяскоўцаў — 3,2%.
Паводле ўзросту, найвышэйшым беспрацоўе было ў групе 15-19 гадоў — 18,9%. Наступнай ідзе ўзроставая катэгорыя 20-24 гады — 9%, а пасьля 35-39 гадоў — 4,3%,
Па ўзроўню адукацыі самае высока беспрацоўе ў чацьвёртым квартале была ў людзей з агульнай сярэдняй адукацыяй — 8,2%. Найрадзей шукаюць працу людзі з вышэйшай адукацыяй 1,8%.