Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самыя запатрабаваныя на рынку працы ў Менску — інжынэры, мэдсёстры і кухары


На пачатак 2020 года працадаўцы заявілі вакансіі 1.516 інжынэраў, 720 мэдсёстраў і 661 кухараў. На пастаянную і часовую працу ў 2019 годзе ўладкавана 9.021 чалавек.

Сярод найбольш запатрабаваных працаўнікоў прыбіральшчыкі памяшканьняў (657), дырэктары (603), кіроўцы (511), а таксама санітаркі, фэльчары, будаўнікі, электраманцёры, грузчыкі, сьлесары-сантэхнікі, паведамляе БелаПАН.

За 2019 год у службы занятасьці сталіцы па садзейнічаньне ў працаўладкаваньні зьвярнулася 14.834 чалавекі, зь іх 6.309 беспрацоўных.

На канец сьнежня 3.555 беспрацоўных у сталіцы мелі права на атрыманьне дапамогі, сярэдні памер якога складаў 27,24 рубля (13 даляраў). Узровень афіцыйнага беспрацоўя склаў 0,1% эканамічна актыўнага насельніцтва Менска.

На пастаянную і часовую працу ў 2019 годзе ўладкавана 9.021 чалавек, у тым ліку 2.904 беспрацоўных.

Колькасьць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 студзеня 2020 года склала 20.400, у тым ліку для рабочых — 11.962.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG